Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Салдат-апазыцыянэр Франак Вячорка знаходзіцца ў вайсковым шпіталі на абсьледаваньні.


2 сакавіка мэдыкі палічылі патрэбным пакласьці яго ў шпіталь на абсьледаваньне.

Папярэдняе абсьледаваньне падцьвердзіла дыягназ пра сардэчную недастатковасьць, паводле якога Франак вызваляўся ад службы ў войску.

26 лютага, Франака прывезьлі з Мазыра ў Менск, каб правесьці ультрагукавое дасьледваньне, а таксама іншыя дыягнастычныя працэдуры.

Франак Вячорка быў пакліканы ў войска нягледзячы на мэдычнае заключэньне аб ягонай нягоднасьці служыць.

Цягам знаходжаньня ў войску на яго стала аказваецца ціск, які асабліва ўзмацніўся пасьля падачы дакумэнтаў на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы для ўдзелу ў мясцовых выбарах.
XS
SM
MD
LG