Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У дзяржаўных банках не застаецца поля для манэўраў


Аляксандар Лукашэнка яшчэ больш звузіў поле для манэўраў дзяржаўным банкам. Загадам № 108 кіраўнік дзяржавы ўнёс зьмены ў свой ранейшы загад, які тычыцца выдачы банкамі з доляй дзяржавы ў статутных фондах крэдытных сродкаў дзяржаўным арганізацыям. Цяпер банкі пазбаўленыя магчымасьці самастойнага рашэньня наконт выдачы грошай дзяржаўным арганізацыям і гаспадарчым таварыствам.

«Банкі захоўваюць за сабой магчымасьць выдаваць крэдыты і пазыкі суб’ектам малога прадпрымальніцтва некамэрцыйных арганізацый, на разьвіцьцё і падтрымку суб’ектаў малога прадпрымальніцтва, якія ствараюцца мясцовымі выканаўчымі структурамі», — удакладняюць у прэзыдэнцкай прэс-службе. Паводле загаду, рашэньне пра выдачу грошай будзе зацьвярджаць Савет дырэктараў дзяржбанка, у склад якога ўваходзяць прадстаўнікі дзяржаўных органаў.

Раней падобныя рашэньні прымала кіраўніцтва кожнага банка. Выдаваць грошы дзяржарганізацыям можна было пад вызначаны пералік выдаткаў: разьвіцьцё і пашырэньне вытворчасьці і яго матэрыяльна-тэхнічнай базы, будаўніцтва і ўтрыманьне ў належным стане аб’ектаў сацыяльнай сфэры, будаўніцтва ці набыцьцё жылых памяшканьняў працаўнікам, якія знаходзяцца ў штаце, і г.д.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG