Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнты Беларусі і Украіны Аляксандр Лукашэнка і Віктар Януковіч ў сераду падчас тэлефоннай размовы дамовіліся бліжэйшым часам сустрэцца для абмеркаваньня пытаньняў двухбаковага супрацоўніцтва, заявілі агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у прэсавай службе кіраўніка беларускай дзяржавы.


"Кіраўнікі дзяржаваў дамовіліся аб правядзеньні бліжэйшым часам сустрэчы для абмеркаваньня ўсяго комплексу пытаньняў двухбаковага супрацоўніцтва. А.Лукашэнка і В.Януковіч таксама дамовіліся пра тое, што адміністрацыі прэзыдэнтаў сумесна з зацікаўленымі ведамствамі выпрацуюць канкрэтны парадак дня маючай адбыцца сустрэчы", - адзначылі ў прэсавай службе.

Віктар Януковіч паінфармаваў Аляксандра Лукашэнку аб выніках візыту ў Брусэль, пра сустрэчы з кіраўніцтвам Эўрапейскага Зьвязу, якія там адбыліся, а таксама аб маючым адбыцца візыце ў Расейскую Фэдэрацыю.

25 лютага ў Кіеве пасьля інаўгурацыі новаабраны прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч запэўніў Аляксандра Лукашэнку ў гатоўнасці нарошчваць узаемадзеяньне паміж краінамі.

"У адносінах нашых дзьвюх краін наступае новы этап",– сказаў В.Януковіч падчас двухбаковай сустрэчы з А. Лукашэнкам, які прыбыў на цырымонію інаўгурацыі ў Кіеў разам з малодшым сынам Мікалаем.

"Мы гатовыя разам з вамі разгледзець усе асноўныя стратэгічныя напрамкі развіцьця нашых адносін. Я гатовы працаваць разам з вамі, каб эканамічныя добрасуседскія адносіны паміж нашымі краінамі дынамічна разьвіваліся",– падкрэсьліў кіраўнік украінскай дзяржавы.

Пры гэтым ён дадаў: "Я не забыўся і не забуду радзіму сваіх продкаў - Віцебскую вобласць".

Продкі Януковіча паходзяць зь вёскі Янукі Докшыцкага раёна.
XS
SM
MD
LG