Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маладафронтаўцы адзначылі гадавіну зьняволеньня Дубскага


Арцём Дубскі

Арцём Дубскі

Актывісты «Маладога фронту» ў Менску вывесілі расьцяжкі «Свабоду Арцёму Дубскаму!». Такім чынам актывісты адзначылі гадавіну знаходжаньня Арцёма за кратам, калі яму прад’явілі абвінавачаньне.



Арцёма арыштавалі летась 13 лютага на беларуска-украінскай мяжы. Хлопца абвінавацілі ў парушэньні правілаў адбыцьця пакараньня ў «справе 14-ці». Ён мусіў адбываць два гады абмежаваньня волі ў Асіповічах па месцы прапіскі. Але супраць яго распачалі новую крымінальную справу і Арцём зьехаў за мяжу.

Асіповіцкі суд пакараў Арцёма Дубскага зьняволеньнем. Хлопец адбывае пакараньне магілёўскай папраўчай калёніі.

Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі прызналі яго вязьнем сумленьня.
XS
SM
MD
LG