Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Для зьезду АГП шукаюць памяшканьне


Круглы стол у пытаньнях нацыянальнай бясьпекі, які мусіў адбыцца ў Менску 4 сакавіка, пераносіцца на пакуль нявызначаны час і ў нявызначанае месца.


Пра гэта паведаміў “Свабодзе” старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. Менавіта гэта партыя была адным з арганізатараў заплянаванай дыскусіі.

“Прычына пераносу мерапрыемства ў тым, што менскі гатэль “Crowne Plaza” нечакана адмовіў у арэндзе памяшканьня”, – гаворыць Анатоль Лябедзька. – “Дарэчы, 21 сакавіка мы зьбіраліся праводзіць у гэтым жа гатэлі наш партыйны з’езд. Але цяпер мы мусім тэрмінова шукаць нейкі іншы падстрахоўны варыянт, паколькі на форум зьбіраюцца больш за 150 дэлегатаў”.

Сёлета “Crowne Plaza” ужо двойчы адмаўляла прадстаўнікам апазыцыі ў арэндзе памяшканьня. Першы раз гэта адбылося ў лютым з “Маладым фронтам”, які плянавала правесьці тут уручэньне прэміяў “Люблю Беларусь”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG