Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паводка можа закрануць 77 паселішчаў


У іх пражывае 55 тысяч чалавек.


Патрэбна будзе эвакуаваць амаль 4 тысячы чалавек.

Верагодна, што будзе падтоплена амаль 2 тысячы падворкаў.

Магчыма таксама падтопліваньне дзевяці ўчасткаў дарог.

Гэты прагноз самага неспрыяльнага разьвіцьця падзеяў агучыў міністар надзвычайных сытуацыяў Энвэр Барыеў.

Барыеў вызначыў зоны падтопліваньня:
  • Палеская
  • Лоеўская
  • Добруская
  • Слаўгарадзкая
  • Чавуская
  • Верхнядзьвінская

Чакаецца, што максымальныя роўні вады будуць перавышаць сярэднія шматгадовыя значэньні.

Кіраўнік МНС дадаў: сёлета ня выключаныя праблемы і ад таяньня сьнегу ў паселішчах. Гэта таксама можа прывесьці да падтопліваньня падворкаў, перадае БелаПАН.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG