Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства аховы здароўя Беларусі канстатуе высокія паказьнікі падлеткавай цяжарнасьці сярод школьніц і навучэнак прафтэхвучэльняў.


“Сур'ёзнай праблемай стану здароўя школьніц зьяўляецца падлеткавая цяжарнасьць, паводле ўзроўню якой Беларусь адносіцца да ліку краін з высокімі паказьнікамі”, — заявіў першы намесьнік міністра аховы здароўя Робэрт Часнойць, выступаючы на сумесным пасяджэньні трох камісій Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

Часнойць удакладніў, што ўзровень падлеткавай цяжарнасьці ў бальшыні краінаў Заходняй Эўропы — 5—25 на 1 тысячу дзяўчат ва ўзросьце 15—19 гадоў.

У Беларусі ад 2003 году гэты паказьнік зьнізіўся з 43,9 да 34,8 на 1 тысячу дзяўчатаў ва ўзросьце 15—19 гадоў.

У 2009 годзе ў краіне зацяжаралі 2 298 дзяўчат-падлеткаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG