Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Родныя Рыгора Барадуліна просяць пакуль не турбаваць яго ў шпіталі


Жонка паэта Валянціна кажа, Рыгор Барадулін пакуль яшчэ слабы, да канца не ачуняў, і яму трэба адпачыць і пабыць у цішыні.


14 лютага Барадуліна шпіталізавалі ў аддзяленьне рэанімацыі Рэспубліканскай бальніцы Ўправы справамі прэзыдэнта з дыягназам "левабаковае пнэўманія, ускладненьні ацёкаў лёгкіх" і тэмпэратурай больш за 40 градусаў, нагадвае БелаПАН.

1 сакавіка паэта перавялі з рэанімацыі ў тэрапэўтычнае аддзяленьне клінікі.

24 лютага народнаму паэту Рыгору Барадуліну споўнілася 75 год.
XS
SM
MD
LG