Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывістаў “Маладой Беларусі” выклікалі ў міліцыю


Артур Фінькевіч
Артур Фінькевіч

Лідэра руху “Маладая Беларусь” Артура Фінькевіча, ягоных паплечніц Насту Машчаву і Вераніку Лазоўскую выклікаюць у менскае гарадзкое ўпраўленьне міліцыі.


Артур Фінькевіч лічыць, што іх могуць выклікаць, каб даць тлумачэньні на заяву маці Ільлі Шчарбінскага. 22-гадовы Ільля двойчы ўдзельнічаў у вулічных акцыях моладзевага руху.

Пасьля гэтага на вуліцы ў суправаджэньні супрацоўнікаў КДБ да Артура Фінькевіча раптам падбегла жанчына і стала крычаць, што Артур уцягнуў у сваю арганізацыю яе сына. Артур Фінькевіч апавёў, што супрацоўнікі КДБ здымалі гэта на відэакамэру.

Лідэр “Маладой Беларусі” лічыць, што 3 сакавіка ад яго і дзяўчат запатрабуюць пісьмовых тлумачэньняў на заяву маці Ільлі.

Раней на кватэру бацькоў лідэра “Маладога фронту” Зьмітра Дашкевіча ў суправаджэньні людзей у цывільным з камэрамі прыходзіла маці аднаго з сяброў арганізацыі. Гэтыя кадры былі выкарыстаныя ў фільме БТ ““Малады фронт”: кіднэпінг”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG