Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Асамблеі недзяржаўных дэмакратычных аб’яднаньняў зноў адмовілі ў рэгістрацыі


Кіраўнік асамблеі Сяргей Мацкевіч, архіўнае фота.

Кіраўнік асамблеі Сяргей Мацкевіч, архіўнае фота.

Юрыст Юрый Чавусаў расказаў, што 2 сакавіка кіраўнік асамблеі Сяргей Мацкевіч наведаў Міністэрства юстыцыі, дзе яму было заяўлена: «Асамблея недзяржаўных дэмакратычных аб’яднаньняў» ня можа быць зарэгістравана, паколькі назва арганізацыі «не адпавядае патрабаваньням заканадаўства, бо ня ўтрымлівае ўказаньня на прадмет дзейнасьці сябраў асацыяцыі».

Яшчэ адной прычынай адмовы стала тое, што, як адзначыў Мін’юст, мэты арганізацый-заснавальніц не супадаюць са статутнымі мэтамі асацыяцыі. Паказальна, што адной з мэтаў «Асамблеі недзяржаўных дэмакратычных аб’яднаньняў» акрэсьлена «садзейнічаньне пабудове грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі».

Устаноўчы зьезд асацыяцыі прайшоў у Менску 18 сьнежня 2009 году. Рэгістрацыйныя дакумэнты ў Міністэрства юстыцыі былі пададзены 14 студзеня 2010 году. Раней спробы рэгістрацыі асацыяцыі прымаліся ў 2007 і 2009 гадах.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG