Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз разгледзіць асобную праграму падтрымкі для Беларусі


У 2011-2013 гадах Эўразьвяз прадаставіць сваім суседзям больш за 5,7 мільярда эўра для ўмацаваньня палітычнага супрацоўніцтва і разьвіцьця эканамічнай інтэграцыі, паведамілі агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у прадстаўніцтве Эўразьвязу ў Беларусі.


"Новыя рэсурсы будуць выдаткаваныя зь бюджэту Эўрапейскай праграмы партнэрства і добрасуседства. Фінансаваньне будзе таксама накіравана на падтрымку праектаў у сфэрах транспарту, энэргетыкі, аховы навакольнага асяродзьдзя і барацьбы з кліматычнымі зьменамі".

Паводле інфармацыі прадстаўніцтва, "неўзабаве Эўрапейская Камісія таксама разгледзіць яшчэ тры праграмы: спэцыяльную праграму для Беларусі, шматнацыянальную праграму Эўра-Міжземнаморскага партнэрства, а таксама Трансмежаыя апэрацыйныя праграмы".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG