Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ваенкамацкая позва для сябра ініцыятыўнай групы


Belarus -- Inscription at recruitment center in Hlusk, 12Dec2008

Belarus -- Inscription at recruitment center in Hlusk, 12Dec2008

Павал Кейка атрымаў у Мастоўскім райваенкамаце позву на мэдкамісію на 16 сакавіка. Ён — сябра зарэгістраванай ініцыятыўнай групы Алеся Зарэмбюка на маючых адбыцца мясцовых выбарах.

Алесь Зарэмбюк — рэгіянальны каардынатар руху «За свабоду» на Гарадзеншчыне.

Павал Кейка патлумачыў нашаму радыё, што, каб атрымаць дыплём у Гарадзенскім політэхнічным каледжы, які ён скончыў, трэба здаць «абходны ліст». На ім павінны зрабіць адзнаку і ў ваенкамаце па месцы жыхарства. Там адзнаку зрабілі, але ўзамен выдалі позву. Хлопец патлумачыў, што хоча працягваць вучобу, паступаць у ВНУ. Але ў ваенкамаце сказалі, што яшчэ падумаюць, ці даваць яму адтэрміноўку ад службы.

Алесь Зарэмбюк зазначае, што з Паўлам можа здарыцца, як з Алегам Пронскім, які меўся ўдзельнічаць у выбарчай кампаніі і балятавацца асабіста, але яму тэрмінова выдалі позву, і ён стаў апошнім прызыўніком Гарадзенскай вобласьці. 1 лютага Алега Пронскага забралі ў войска, дзе ён прыняў ужо прысягу.

XS
SM
MD
LG