Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Дзень волі — ад Акадэміі навук да парку Горкага


Дзень волі — 2009, архіўнае фота.

Дзень волі — 2009, архіўнае фота.

Менавіта такі маршрут прапануе 25 сакавіка ініцыятар акцыі Партыя БНФ. Пра гэта сёньня паведаміў Віктар Івашкевіч — старшыня Менскай гарадзкой партыйнай арганізацыі на паседжаньні прэзыдыюму АДС.

Ён сказаў, што сёлета арганізатары акцыі плянуюць сабраць людзей каля будынку Акадэміі навук і прайсьці да парку Горкага, дзе будзе арганізаваны мітынг-канцэрт. Паколькі 25 сакавіка — першы дзень агітацыі на выбарах у мясцовыя Саветы, то зь удзельнікамі акцыі сустрэнуцца кандыдаты ў дэпутаты сталічнага гарадзкога Савету дэпутатаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG