Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Амаль 75% бытавых злачынстваў зьвязаныя з гвалтам ў дачыненьні жанчын


Такую статыстыку прывяла на прэсавай канфэрэнцыі ў сталіцы старшы інспэктар Галоўнага ўпраўленьня аховы правапарадку і прафіляктыкі МУС Вольга Сакалоўская, паведамляе БелаПАН.

У 2009 годзе з амаль 3 тысяч бытавых злачынстваў каля 2,3 тысяч зьвязаныя з гвалтам у дачыненьні жанчын. «Праблема ў тым, што на сёньня жанчыны не навучыліся адкрыта казаць пра тое, што ў сям’і ня ўсё добра. Супрацоўнікі МУС часьцей за ўсё даведваюцца пра праблемы ў сям’і, калі злачынства ўжо зьдзейсьнена, ад суседзяў, мэдыкаў», кажа супрацоўніца МУС.

XS
SM
MD
LG