Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сфатаграфаваў сьметнік — выклікалі ў пракуратуру


Мікалай Петрушэнка

Мікалай Петрушэнка

Сябра партыі «Справядлівы сьвет» Мікалая Петрушэнку, які мае намер балятавацца ў дэпутаты Коханаўскага сельсавету, выклікалі ў пракуратуру за фотаздымак сьметніцы, разьмешчаны на сайце грамадзянскай кампаніі «Наш дом».

Жыхар пасёлку Коханава Талачынскага раёну даўно зьяўляецца актывістам гэтай кампаніі, якая перадусім займаецца вырашэньнем камунальных праблемаў, і цяпер зьбіраецца адстойваць інтарэсы землякоў яшчэ і ў сельсавеце.

«Я сфатаграфаваў перапоўнены кантэйнэр для сьмецьця, вакол раскіданая папера ды ўсялякі друз, і яшчэ сядзіць кот», — распавёў Мікалай Петрушэнка. — «Мяне сёньня выклікаў памочнік пракурора спадар Пацееў, і я даведаўся, што гэты фотаздымак ёсьць доказам маёй незаконнай журналісцкай дзейнасьці. У абвінавачаньні супраць мяне фігуруе яшчэ выданьне „Наш дом“, а таксама інтэрнэт-сайты Радыё Свабода і „Беларускі партызан“, якім я даваў інтэрвію».



Мікалай Петрушэнка лічыць, што трапіў пад перасьлед за актыўную грамадзкую дзейнасьць. У прыватнасьці, і за ўдзел у выбарчай кампаніі. Дарэчы, у Коханаўскі сельскі савет маюць намер балятавацца жонка спадара Петрушэнкі і ягоны сын Аляксандар — такі «сямейны выхад» на выбары пакуль што ня мае прэцэдэнту ў Беларусі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG