Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Збор подпісаў пад лістом да Леха Качыньскага?


Лех Качыньскі

Лех Качыньскі

У Саюз палякаў, не прызнаваны ўладамі, паступаюць скаргі, што грамадзянаў прымушаюць падпісваць ліст да прэзыдэнта, прэм’ер-міністра і кіраўнікоў парлямэнту Польшчы. Пра гэта паведаміў старшыня Галоўнай рады Саюзу палякаў Андрэй Пачобут.

БелТА распаўсюдзіла нядаўна тэкст «Звароту грамадзянаў Рэспублікі Беларусь польскага паходжаньня». Падпісанты заяўляюць, што правы палякаў беларускімі ўладамі не парушаюцца і што Анжаліка Борыс і яе «невялікае атачэньне» «не карыстаюцца аўтарытэтам» і «дыскрэдытавалі сябе». Пад зваротам — тры дзясяткі подпісаў, але ёсьць заклік да грамадзянаў РБ польскай нацыянальнасьці падтрымаць яго.

Андрэй Пачобут
Пачобут: «Мэтодыка вельмі простая. Паступіў загад у аддзелы кадраў устаноў дзяржаўных, прадпрыемстваў скласьці сьпісы палякаў, якія там працуюць. Пасьля намесьнікі дырэктараў па ідэалёгіі, маючы сьпісы, пайшлі па людзях і прымушаюць іх фактычна падпісваць гэты ліст. Прычым адбываецца гэта ў даволі жорсткай форме. У адным гарадзенскім шпіталі дактарам сказалі, што хто не падпіша, тым ня будзе падпісаны кантракт, што гэта — дэманстрацыя ляяльнасьці да Рэспублікі Беларусь».

Спадар Пачобут кажа, што ёсьць тыя, хто наважваецца паведаміць пра гэта ў Саюзу палякаў, але гэтыя людзі баяцца страціць працу.

Пачобут: «Гэта прапагандысцкая акцыя ў стылі савецкіх часоў. Беларускіх палякаў прымушаюць пісаць лісты абурэньня кіраўніцтву Польшчы. Столькі гадоў мінула, а, як бачым, нічога не зьмянілася ў галовах тых, хто кіруе сёньня нашай краінай. У нас ёсьць сыгналы зь Берасьцейскай вобласьці таксама. Магчыма, будуць і зь іншых абласьцей. Тое, як адбываецца падпісаньне гэтага ліста, я думаю, сьведчыць аб тым, што ўзгадненьне гэтай акцыі — яно з самай гары прыйшло».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG