Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Маладыя эўрапейскія фэдэралісты” завяжуць раты статуям


Леташняя акцыя ў Нэапалі.

Леташняя акцыя ў Нэапалі.

18 сакавіка «Маладыя эўрапейскія фэдэралісты» (JEF-Europe) ужо пяты год запар арганізуюць адмысловую акцыю «Вольная Беларусь». У мінулым годзе акцыя прайшла адначасова ня менш як у 120 гарадах па ўсёй Эўропе. Сёлета «Маладыя эўрапейскія фэдэралісты» зноў прапануюць завязаць рот статуям на знак салідарнасьці зь Беларусьсю.

Прэзыдэнт JEF-Europe Філіп Адрыянсэн тлумачыць: «Імкнучыся распаўсюдзіць інфармацыю пра апошнюю дыктатуру Эўропы і неадназначны падыход Эўразьвязу да недэмакратычнага рэжыму, сябры JEF і іншыя актывісты па правах чалавека зноў распаўсюдзяць сваю ідэю свабоды, сымбалічна завязаўшы рот вядомым статуям у гарадах усяго сьвету, такім чынам не даючы ім выказацца — зусім як у сытуацыі, у якой апынаюцца грамадзяне Беларусі кожны дзень. JEF-Europe патрабуе ад Эўразьвязу выкананьня канкрэтных абавязацельстваў у Беларусі, каб гарантаваць свабодныя і справядлівыя выбары, павагу да правоў чалавека, свабоду прэсы і няўрадавых арганізацый, а таксама свабоду слова для ўсіх грамадзянаў. Калі сытуацыя ў Беларусі не палепшыцца, Эўрасаюз павінен паўторна ўвесьці візавыя абмежаваньні для высокіх чыноўнікаў: адмяніць прыпыненьне санкцый і працягнуць ужываньне абмежавальных захадаў, кшталту замарожваньня актываў».

Элізабет Вэл, каардынатар акцыі «Вольная Беларусь», кажа: «Эўрапейскі саюз — гэта пасьпяховы праект міру і дэмакратыі, але JEF не можа прызнаць праект скончаным, пакуль усе грамадзяне Эўропы не змогуць жыць у мірных і дэмакратычных грамадзтвах. Каб вырашаць праблемы глябальнага сьвету, які зьмяняецца, Эўразьвяз павінен граць больш актыўную ролю ў міжнароднай палітыцы, і эўрапейскія грамадзяне павінны асудзіць усе формы дыктатуры. 18 сакавіка JEF зробіць гэта, завязаўшы рот статуям па ўсім сьвеце!»

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG