Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Handelsblatt” пра прыватызатарскія памкненьні Лукашэнкі


Як  піша --> http://www.handelsblatt.com/unternehmen/banken-versicherungen/privatisierung-lukaschenko-flirtet-mit-den-rothschilds;2538136 нямецкае выданьне, «пасьля таго як расейскі прэм’ер Пуцін адмяніў для Беларусі такія прывілеі, як нафта ды нізкае мыта, у стасунках паміж двума дзяржаўнымі кіраўнікамі зьявілася напружанасьць. У выніку працяглых разборак з Расеяй Лукашэнка цяпер падчас сустрэчаў з заходнімі візытэрамі будзе, мабыць, дэманстраваць увесь свой шарм».

«Handelsblatt» зазначае: мяркуючы па ўсім, Аляксандар Лукашэнка плянуе пачаць прыватызацыю дзяржаўных прадпрыемстваў. Па падтрымку ў гэтай справе ён зьвярнуўся да банкаўскай групы Rothschild.

Наколькі сур’ёзна можна расцэньваць гэты намер? — ставіць пытаньне «Handelsblatt». Знаўцы беларускага рынку лічыць, што ставіцца да яго трэба стрымана, хаця, зь іншага боку, трэба вітаць супрацоўніцтва Беларусі з Rothschild.

Так, кіраўнік менскага прадстаўніцтва нямецкай кансалтынгавай фірмы BNT Аляксандар Лісем зьвяртае ўвагу на тое, што «пажадана было б атрымаць больш інфармацыі пра тое ці іншае дзяржаўнае прадпрыемства». Паводле Лісема, ужо зразумела, пра якую колькасьць цікавых для заходніх інвэстараў беларускіх прадпрыемстваў можа ісьці размова. Хоць дакладных іх назваў ня ведае ніхто. Магчыма, да іх належыць «Белінвэстбанк», актывамі якога ўжо аднойчы цікавіўся нямецкі Kommerzbank.

Як бы там ні было, банкаўскі дом Rothschild традыцыйна захоўвае маўчаньне. Аналягічна паводзіць сябе і аўтарытарны беларускі кіраўнік Аляксандар Лукашэнка. Праўда, ён агучыў больш інфармацыі, чым група Rothschild. Тым часам як група не пацьвердзіла нават самога факту супрацоўніцтва зь беларускім прэзыдэнтам, Лукашэнка, са свайго боку, заявіў, што перамовы пра супрацоўніцтва вядуцца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG