Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Квіткі на праезд у цягніку “Магілёў-Менск” патаньнелі на 20 працэнтаў


Зьменшыць кошт праезду ў цягніку Магілёўскае аддзяленьне Беларускай чыгункі мусіла таму, што зьменшыўся пасажырапаток у менскім напрамку. Цяпер з Магілёва цягніком можна даехаць да сталіцы за 14.800 рублёў.

«Ёсьць даволі рэзкае зьніжэньне пасажырапатоку, і яно назіраецца ў напрамку Менску. З улікам канкурэнцыі, якая назіраецца з боку аўтамабільнага транспарту, хоць цэны там на парадак вышэйшыя, для падтрыманьня попыту й прыцягальнасьці мы пайшлі на патаньненьне кошту», — цытуюць афіцыйныя крыніцы супрацоўніка аддзяленьня Сяргея Прыстаўку.

Цягнік з Магілёва да Менску ідзе тры з паловай гадзіны. Маршруткамі даехаць да сталіцы можна за дзьве з паловай. Раней нелегальныя маршрутнікі вымусілі адміністрацыю магілёўскага аўтавакзалу зьменшыць кошт квіткоў да 20 тысяч рублёў. Гэтая цана трымаецца ўжо больш за паўтара года.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG