Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перамовы аб продажы акцый ААТ "Менскі гадзіньнікавы завод" ("Луч") швэйцарскай кампаніі "Франк Мюлер" знаходзяцца на завяршальным этапе. Аб гэтым паведаміў дырэктар заводу Мікалай Гаеўскі.

Як падае БелаПАН, дырэктар таксама аспрэчыў інфармацыю шэрагу СМІ пра тое, што акцыі прадпрыемства ўжо прададзеныя. У прэс-службе Камітэту дзяржаўнай маёмасьці агенцтву таксама пацьвердзілі, што акцыі Менскага гадзіньнікавага заводу пакуль знаходзяцца ва ўласнасьці дзяржавы.

Інфармацыя пра нібыта заключаную зьдзелку зьявілася неўзабаве пасьля візыту Аляксандра Лукашэнкі ў Швэйцарыю ў першай дэкадзе лютага. Прэс-служба Лукашэнкі адзначала, што кіраўнік дзяржавы "сустрэнецца з прадстаўнікамі бізнэсу і палітычных колаў гэтай краіны".
XS
SM
MD
LG