Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да канца году Velcom можа стаць цалкам аўстрыйскім


Пра гэта са спасылкай на кіраўніцтва кампаніі Telekom Austria Group паведамляюць аўстрыйскія выданьні.

Як піша венскі DerStandard , прэсавы сакратар кампаніі Элізабэт Матэс пацьвердзіла інфармацыю, што Telekom Austria Group мае намер атрымаць усе 100% акцый Velcom.

Нагадаем, што да лета 2007 кантрольны пакет акцый гэтага апэратара мабільнай сувязі ў Беларусі цалкам належаў беларускай дзяржаве.

Потым, аднак, яго выкупіла кіпрская кампанія SB Telecom. Увосень таго ж году 70% акцыяў за 1 мільярд даляраў выкупіла аўстрыйская Telekom Austria Group. Што да астатніх 30%, то палова зь іх належыць аўстрыйскаму прадпрымальніку Марціну Шлафу, які падтрымліваў Telekom Austria ня толькі падчас гэшэфту зь Менскам, але таксама і пры набыцьці баўгарскага апэратара сотавай сувязі Mobiltel.

Уладальнікам іншых 15% зьяўляецца сірыйскі прадпрымальнік Эад Самаві. Паводле аўстрыйскага Wirtschaftsblatt, гэтага сірыйца прынята лічыць блізкай даверанай асобай беларускага прэзыдэнта Лукашэнкі. Да прыходу на беларускі рынак Telekom Austria сірыец быў адзіным уладальнікам Velcom.

Як піша Wirtschaftsblatt, у выпадку набыцьця аўстрыйскай кампаніяй гэтых 30%, абодва прадпрымальнікі могуць разьлічваць на прыемны “грашовы дождж”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG