Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Бабруйскім мясакамбінаце пацярпелі 7 чалавек ад аміяку


На Бабруйскім мясакамбінаце адбылася ўцечка аміяку, у выніку чаго пацярпелі 7 чалавек.

Яны знаходзяцца зь лёгкім атручэньнем у лякарні, паведамляе Інтэрфакс.

Паводле папярэдніх дадзеных, вечарам 1 сакавіка з сыстэмы ахаладжэньня выцекла каля 150 кіляграмаў аміяку.

Аварыя адбылася з-за пашкоджаньня маномэтра рэсівэра аміячна-халадзільнай устаноўкі кавалкам лядаша падчас ачысткі сыстэмы ад лёду.

У рэсіверы знаходзілася 3 тоны аміяку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG