Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Петрыкаўшчыне шматдзетная сям’я страціла ў пажары чацьвёртае дзіця


У вёсцы Радкава Петрыкаўскага раёну ад агню загінуў хлопчык, якому ад нараджэньня было два з паловай гады.

Паводле інфармацыі абласной управы надзвычайных сытуацый, пажар усчаўся ў спальні. Чатырохгадовы брат загінулага гуляў з запалкамі. Калі загарэлася пасьцель, ён кінуўся з хаты да сваякоў, якія жывуць побач.

Маці дзяцей была ў гэты час у іншым пакоі, а калі адчула пах дыму, спрабавала выратаваць хлопчыка. Але не змагла — сама з апёкамі рук і галавы трапіла ў шпіталь.

Мясцовыя жыхары памятаюць, што ў 2004 годзе ў гэтай жа шматдзетнай сям’і і таксама падчас пажару загінулі 3 малалетнія дзяўчынкі.
XS
SM
MD
LG