Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За сьмерць журналіста — звальненьні й вымовы


Вадзім Аршынскі
Вадзім Аршынскі

18 лютага ў Магілёве загінуў журналіст, які супрацоўнічаў зь беларускімі незалежнымі мэдыямі — Вадзім Аршынскі. На яго абваліўся казырок над пад’ездам дома ( Першамайская, 20 --> http://maps.google.com/maps?f=q&source=s_q&hl=en&geocode=&q=53.902242,30.335557&sll=53.902265,30.33601&sspn=0.00756,0.02208&ie=UTF8&t=h&z=16 ), дзе ён жыў. Казырок абваліўся пад цяжарам будаўнічага друзу й сьнежнай наледзі.

Сёньня афіцыйныя крыніцы паведамілі, што камісія Магілёўскага гарвыканкаму, створаная па факце здарэньня, вынесла вымову кіраўніку Ленінскага райвыканкаму Ўладзімеру Цумараву і першаму яго намесьніку, а таксама генэральнаму дырэктару гарадзкога камунальнага прадпрыемства. Звольненыя з працы двое супрацоўнікаў жыльлёва-камунальнай управы № 1, у тым ліку й яе кіраўнік. Пастанову камісіі падпісаў старшыня гарвыканкаму Станіслаў Барадаўка.

Афіцыйныя крыніцы таксама адзначаюць, што сваёй пастановы ня вынесла яшчэ пракуратура.

Вадзіма Аршынскага пахавалі 20 лютага. Яму было пяцьдзясят гадоў. Засталіся жонка й двое сыноў. На пахаваньне прыйшлі журналісты гарадзкіх сродкаў масавай інфармацыі — як недзяржаўных, так і дзяржаўных.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG