Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У басэйне Нёмана вада падвышаецца на 36 см штодня


Самы хуткі рост узроўню вады ў Беларусі назіраецца на рэках басэйна Нёмана.


“Рост узроўню вады назіраецца на ўсіх рэках Беларусі. Але самы інтэнсіўны — на рэках басэйна Нёмана”, — паведаміў начальнік службы гідраметэаралягічных прагнозаў Белгідрамету Дзьмітры Рабаў.

Рабаў кажа, што на ўсіх іншых рэках Беларусі вада прыбывае з хуткасьцю 1—12 см на суткі.

“Бліжэйшымі днямі на рэках рэспублікі працягнецца раставаньне лёду”, — паведаміў спэцыяліст Інтэрфаксу. — “Разбурэньне лёду на рэках будзе праходзіць на працягу першай паловы сакавіка”.

“Інтэнсіўных паводкавых працэсаў можа і ня быць. Ускрыцьцё рэк не павінна быць вельмі актыўным”, — запэўнівае начальнік службы гідраметэаралягічных прагнозаў Белгідрамету Дзьмітры Рабаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG