Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

“Эўрапейская Беларусь” падала заяўку, каб правесьці Дзень Салідарнасьці


16 кастрычніка, 2009

16 кастрычніка, 2009

Актывісты грамадзкай кампаніі “Эўрапейская Беларусь” падалі заяўкі, каб правесьці акцыю 16 сакавіка, у Дзень салідарнасьці.

Прадстаўнік “Эўрапейскай Беларусі” Максім Вінярскі заявіў БелаПАН, што ў Менгарвыканкам пададзена пяць заявак.

Плянаваныя месцы акцыяў:

  • ля кінатэатру “Масква”
  • ля Камароўскага рынку
  • ля гіпэрмаркету “Гіпа”
  • каля будынка Нацыянальнай акадэміі навук,
  • у сквэры ля помніка Адаму Міцкевічу.

Меркаваны час правядзеньня акцыяў — 12:00—18:00.

Прыкладная колькасьць удзельнікаў — 50 чалавек.

Вінярскі зазначае, што некаторыя ранейшыя акцыі на Дзень салідарнасьці былі разагнаныя супрацоўнікамі міліцыі.

“Таму мы вырашылі яшчэ раз зрабіць усё магчымае, каб у адпаведнасьці з законам прыцягнуць увагу грамадзтва да праблемы палітычных зьняволеных, патрабаваць іх вызваленьня, а таксама спыненьня палітычных рэпрэсіяў. На нашу думку, існаваньне такіх праблем ня толькі недапушчальнае з гуманітарнага пункту гледжаньня, але і наносіць непапраўную шкоду іміджу Беларусі на міжнароднай арэне”, — кажа прадстаўнік “Эўрапейскай Беларусі”.

Акцыі салідарнасьці з палітвязьнямі і сем'ямі зьніклых палітыкаў праходзяць 16 чысла кожнага месяца.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG