Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аварыйная пасадка ў аэрапорце "Менск-1"


Самалёт Эмбраер-120 расейскай авіякампаніі "Атлант-Саюз", які ляцеў па маршруту "Масква-Менск" зьдзейсьніў аварыйную пасадку ў аэрапорце "Менск-1".

Пра гэта паведаміла Інтэрфаксу крыніца з авіяцыйных колах.

У прадстаўніцтве авіякампаніі ў Менску Інтэрфаксу патлумачылі: сытуацыя была выкліканая адмовай сыгналізацыі шасі.

"Шасі было выпушчана, аднак не спрацавала сыгналізацыя", - адзначылі ў прадстаўніцтве. Там таксама дадалі, што паводле правілаў авіяцыі, пра гэта было паведамлена дыспэтчарам.

7 пасажыраў, якія знаходзіліся на борце, не атрымалі пашкоджаньняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG