Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мартынаў накіраваўся ў Вугоршчыну


Сяргей Мартынаў
Сяргей Мартынаў

1–2 сакавіка 2010 года у Будапэшце з афіцыйным візытам знаходзіцца міністар замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў.

2 сакавіка Мартынаў будзе ўдзельнічаць у сумеснай міністэрскай сустрэчы ў фармаце “Вышаградзкая група” + “Усходняе партнэрства” + краіны Балтыі + “тройка” старшыняў Эўразьвязу, паведамляе прэсавая служба МЗС Беларусі.

Удзельнікі сустрэчы, якая праводзіцца па ініцыятыве Вугоршчыны як дзейнага старшыні Вышаградзкай групы, плянуюць абмеркаваць пытаньні далейшага разьвіцьця праграмы “Ўсходняе партнэрства”.

Дыпляматычныя стасункі паміж Беларусьсю і Вугоршчынай былі ўсталяваны 12 лютага 1992 г.

У 2009 годзе аб'ём гандлю паміж краінамі склаў 206,5 мільёнаў даляраў ЗША і паменшыўся на 40,3%, беларускі экспарт склаў 76,2 млн. даляраў і скараціўся на 55,7%, вугорскі імпарт склаў 116,9 млн. даляраў і паменшыўся на 27,8%.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG