Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У завяршальны дзень алімпіяды разыграныя два камплекты мэдалёў.

Зімовыя Алімпійскія гульні завершаныя. Пра гэта абвясьціў на ўрачыстай цырымоніі закрыцьця гульняў прэзыдэнт Міжнароднага Алімпійскага камітэту Жак Роггэ.

У завяршальны дзень алімпіяды былі разыграныя два камплекты мэдалёў.

Лыжныя гонкі. 50 км. Мужчыны.


Золата - Пэтэр Нортуг (Нарвэгія)
Срэбра - Аксэль Тайхман (Нямеччына)
Бронза - Ёган Ольсан (Швэцыя)
Алімпійскія спаборніцтвы завяршыліся сустрэчай зборных Канады і ЗША па хакеі за залаты і срэбны мэдалі. Перамаглі канадцы, зь лікам 3:2. Бронзавы мэдаль заваявалі напярэдадні фіны, адолеўшы славацкую каманду зь лікам 5-3.

Рэкорды

У неафіцыйным агульнакамандным заліку на Алімпіядзе перамагла Канада, у спартоўцаў якой 14 залатых, 7 срэбраных і 5 бронзавых мэдалёў. У спартоўцаў Нямеччыны – 10 залатых, 13 срэбраных і 7 бронзавых мэдалёў. У спартоўцаў ЗША 9 залатых, 15 срэбраных і 13 бронзавых мэдалёў. Такім чынам. ЗША заваявалі найбольшую колькасьць мэдалёў у гісторыі гульняў.

Канада і Злучаныя Штаты зраўняліся з сусьветным рэкордам па колькасьці мэдалёў, заваяваных за раз на Зімовай алімпіядзе. У суботу Канада давяла колькасьць сваіх сёлетніх найвышэйшых алімпійскіх узнагарод да 13-ці, калі спартоўцы прыймаючай краіны перамаглі ў спаборніцтвах па канькабежным спорце, слаламе на сноўбордзе і кёрлінгу сярод мужчынаў. Такую колькасьць залатых алтмпійскіх мэдалёў атрымлівалі толькі Савецкі саюз у 76-ым годзе і Нарвэгія ў 2002-ім.

На ўрачыстай цырымоніі закрыцьця сёлетніх гульняў Ванкувэры, афіцыйны алімпійскі вымпел перададзены Расеі, якая ў 2014-ым годзе будзе прымаць у Сочы наступную зімовую алімпіяду. Як стала вядома ў суботу, ані прэзыдэнт Мядзьведзеў, ані прэм'ер Пуцін ня будуць прысутнічаць на мерапрыемстве. За дзень да гэтага Ўладзімер Пуцін выказаў незадаволенасьць вынікамі, якія расейскія спартоўцы паказалі ў Ванкувэры і падкрэсьліў патрэбу разабрацца ў прычынах незадавальняючых посьпехаў, каб дамагчыся лепшых вынікаў у Сочы. Расейская каманда набрала на сёлетняй зімовай аліпмпіядзе 15 мэадлёў, што зьяўляецца найгоршым вынікам у пост-савецкай гісторыі краіны.

Прадстаўнікі Беларусі паедуць дадому з уласным рэкордам. Тры прызавыя месцы сталі найлепшым за час незалежнасьці вынікам, які нашыя спартоўцы паказалі на зімовых алімпійскіх гульнях.
XS
SM
MD
LG