Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад землятрусу ў Чылі пацярпелі 2 мільёны чалавек


Загінула больш за 700 чалавек. Пашкоджана каля 1,5 мільёнаў дамоў і кватэр, каля 500 тысяч зь іх – сталі не прыдатныя да жыцьця. Аб гэтым паведаміла прэзыдэнтка Чылі Мішэль Бачэлет.

Землятрус магнітудай 8,8 бала адбыўся ў ноч на суботу, у 3 гадзіны 34 хвіліны па мясцовым часе (у Менску было 10 гадзін 34 хвіліны) Яго эпіцэнтар знаходзіўся ў Ціхім акіяне, у 90 кілямэтрах ад гораду Консепсьён. Затым адбыліся шматлікія дадатковыя штуршкі – магнітудай да шасьці з паловай балаў паводле шкалы Рыхтара.

Вось як гаворыць пра свае адчуваньні ад землятрусу жыхар Санцьяга Роджэр Рамірэз:

"Нас тут дванаццаць чалавек. Мы жывем на трэцім паверсе, і я адчуў, што жахліва ўсё разгойсвацца. Мы застаемся тут усю ноч. Я вельмі баюся вяртацца ў будынак".

З тэлевізійным зваротам да нацыі выступіла Прэзыдэнт Чылі Мішэль Бачэлет:

"Я хачу заклікаць людзей заставацца спакойнымі, землятрус зьяўляецца часткай прыроды. Мы заклікаем да спакою і цярплівасьці, і я заяўляю таксама, што працуюць выратавальныя групы".

Пашкоджана каля 1,5 мільёнаў дамоў і кватэр, каля 500 тысяч зь іх – сталі не прыдатныя да жыцьця. Улады абвясьцілі камэнданцкую гадзіну у раёнах, якія найбольш пацярпелі ад стыхійнага бедзтва.

Жыхары шмат якіх выспаў у Ціхім акіяне чакалі цунамі, якое часта звычайна суправаджае землятрус.

З-за пагрозы цунамі з ціхаакіянскага ўзьбярэжжа Японіі былі эвакуяваныя больш як 320 тысяч чалавек. Гаворыць 68-мі гадовы рыбак Кацуёшы Като:

"Калі я пачуў папярэджаньне, я падумаў, што гэта дрэнная навіна. Нам сказалі, што хваля можа быць два ці тры мэтры".

Рэальна, вышыня хваляў, якія абрынуліся на Японію. Дасягала крыху больш за мэтар. Сёньня раніцай улады Японіі скасавалі папярэджаньне аб пагрозе цунамі.

Тым часам, кіраўнікі краінаў прапануюць дапамогу Чылі. У прыватнасьці, прапановы аб аказаньні дапамогі ўжо паступілі ад ЗША і Эўразьвязу, аднак чылійская прэзыдэнтка заявіла, што краіна пакуль дае рады ўласнымі сіламі.

Сваё спачуваньне кіраўніцтву Чылі, а таксама семьям загіблых выказаў Аляксандар Лукашэнка.

Яшчэ на гэтую тэму

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG