Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магутны землятрус у Чылі


У Чылі адбыўся самы моцны за апошнія 50 гадоў землятрус, сіла якога дасягала 8,8 бала.

Пацярпелі цэнтральныя раёны краіны. Паводле ўрада краіны, пакуль вядома, што загінула 147 чалавек. Але лік ахвяр стала расьце. Некалькі гарадоў разбураныя. Абвешчана пра пагрозу цунамі.

Эпіцэнтр землятрусу, які ацэньваецца ў 8,8 бала паводле шкалы Рыхтэра, знаходзіўся за 300 кілямэтраў на паўднёвы захад ад сталіцы краіны Санцьяга.



У сталіцы загінула 13 чалавек і разбураныя будынкі, у прыватнасці двухпавярховая аўтастаянка.

Разбурэнні ў міжнародным аэрапорце Санцьяга прывялі да таго, што ён не будзе працаваць мінімум на працягу трох дзён.

Няма тэлефоннай сувязі і перарвана электразабеспячэньне, у выніку чаго зараз цяжка ацаніць прычыненую шкоду.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG