Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрадэпутаты сустрэліся з Варанецкім, Мілінкевічам і Літвіной


Аляксандар Мілінкевіч вітае фінскую прадстаўніцу Эўрапарлямэнту Хэйдзі Хаўталу.
Дэлегацыя Эўрапарлямэнту ў Менску. Жана Літвіна, Алесь, Лагвінец, Аляксандар Мілінкевіч, Хэйдзі Хаўтала.
Аляксандар Мілінкевіч гутарыць зь Яцэкам Пратасевічам.
Кіраўнік дэлегацыі Эўрапарлямэнту Крыстыян Вігенін сустрэўся з намесьнікам міністра замежных спраў Валерыем Варанецкім. Гэта была незаплянаваная сустрэча. Пра гэта паведаміў карэспандэнту Радыё Свабода сябра дэлегацыі Яцэк Пратасевіч.

Пасьля сустрэчы зь ляўрэатамі Сахараўскай прэміі Аляксандрам Мілінкевічам і Жаннай Літвіной дэлегацыя накіравалася на сустрэчу з кіраўнікамі дэпутацкіх камісій Нінай Мазай і Сяргеем Маскевічам. Гэта сустрэча будзе праходзіць на нэўтральнай тэрыторыі.

Пасьля сустрэчы з дэлегацыяй Эўрапарлямэнту Жанна Літвіна распавяла, што ў мэдыясфэры Беларуская асацыяцыя журналістаў зьвязвала надзеі з рэфармаваньнем і мадэрнізацыяй, але зараз усё больш расчараваньняў. Жанна Літвіна выказала занепакоенасьць, што СМІ падчас выбарчай кампаніі ня змогуць выканаць свой прафэсійны абавязак, даць у поўным аб’ёме інфармацыю, каб грамадзяне змаглі зрабіць правільны выбар.

Аляксандар Мілінкевіч сказаў, што гэты візыт плянаваўся даўно, і яго мэтай было абмеркаваньне з грамадзянскай супольнасьцю і ўладамі фармату ўдзелу Беларусі ў «Эўранэсьце». Але па даручэньні старшыні Эўрапарлямэнту Ежы Бузэка ў апошні момант паўнамоцтвы гэтай дэлегацыі былі пашыраны ў сувязі з узмацненьнем рэпрэсій у Беларусі і абвастрэньнем сытуацыі ў дачыненьні грамадзянскай супольнасьці. Дэлегацыя вывучыць сытуацыю, і ад гэтага залежыць, якая рэзалюцыя па Беларусі будзе прынята Эўрапарлямэнтам. Мяркуецца, што гэта рэзалюцыя будзе прынята праз два тыдні.

З суботы на вечар пятніцы пранесена сустрэча дэлегацыі Эўрапарлямэнту з прадстаўнікамі апазыцыйных партыяў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG