Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кэтрын Эштан, вярхоўны прадстаўнік па зьнешніх сувязях Эўразьвязу ў інтэрвію часопісу “Time” сярод іншага адказала на пытаньне, што яна лічыць ідэаламі Эўропы.

“Дэмакратыя. Правы чалавека. Стабільнасьць. Бясьпека. Народы, зь якімі прыемна мець палітычны дыялёг і эканамічныя стасункі”,– адказала Эштан.

Часопіс таксама прапанаваў адказаць на пытаньне пра пляны Эўропы на наступную “пяцігодку”. Эштан назвала першай задачай дыпляматычную працу па стварэньні прыцягальнага іміджу Эўропы ва ўсім сьвеце. Вярхоўны прадстаўнік таксама лічыць патрэбным больш эфэктыўнае супрацоўніцтва з суседзямі Эўразьвязу. Сярод іншага яна зьбіраецца ўдзяляць асаблівую ўвагу пасьлявыбарнай Украіне і яе новаму ўраду. Эўрапейскі Зьвяз, паводле Эштан, будзе ключавым перамоўным партнэрам у дачыненьнях з такімі краінамі як Кітай, Расея, Індыя і Бразылія.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG