Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Дзе знаходзіцца Франак Вячорка, пакуль невядома


Франак Вячорка

Франак Вячорка

Бацькі былога старшыні Моладзі БНФ Франка Вячоркі працягваюць пошукі сына. Ім стала вядома, што ўначы Франак быў вывезены з вайсковай часткі ў Мазыры, дзе ён праходзіць службу.


Паводле зьвестак бацькі, Вінцука Вячоркі, Франак быў дастаўлены ў 432-і ваенна-мэдычны клінічны цэнтар у Менску. Аднак пакуль што ніякіх сьлядоў знаходжаньня там сына ён не знайшоў.

Нагадаем, што Франак Вячорка быў пакліканы ў войска нягледзячы на мэдычнае заключэньне аб ягонай нягоднасьці служыць. Цягам знаходжаньня ў войску на яго стала аказваецца ціск, які асабліва ўзмацніўся пасьля падачы дакумэнтаў на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы для ўдзелу ў мясцовых выбарах. 23 лютага па Беларускім тэлебачаньні быў паказаны фільм абразьлівага зьместу пра патэнцыйнага кандыдата ў дэпутаты, салдата Франка Вячорку.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG