Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Царкву “Новае жыцьцё” аштрафавалі амаль на 100 тысяч даляраў


Судзьдзя Маскоўскага раёну Менску Алена Шылько вынесла прысуд царкве “Новае жыцьцё” паводле пазову камітэту аховы прыроды Менгарвыканкаму.

Царква павінна кампэнсаваць нібыта ёю нанесеную шкоду навакольнаму асяродзьдзю памерам 263 мільёны рублёў, а таксама заплаціць за гэта штраф 8 мільёнаў 750 тысяч рублёў.

Пра гэта паведаміў Радыё Свабода юрыст царквы “Новае жыцьцё” Сяргей Луканін.

Сяргей Луканін адзначае, што камітэт аховы прыроды Менгарвыканкаму бяз ведама царквы і бяз сьведак зрабіў пробы грунту на прылеглай да яе будынку тэрыторыі. Аналіз паказаў падвышанае ўтрыманьне нафтапрадуктаў. Довады Луканіна, што да набыцьця царквой будынка былога кароўніка побач знаходзілася несанкцыянаваная гарадзкая звалка, у тым ліку старых аўтамабіляў, судзьдзя таксама не прыняла да ведама.

Царква “Новае жыцьцё” зьбіраецца абскардзіць рашэньне суду ў адпаведных інстанцыях.
XS
SM
MD
LG