Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня старшыня непрызнаванага беларускімі ўладамі Саюза палякаў Беларусі Анжаліка Борыс наведае польскі парлямэнт, дзе возьме ўдзел у паседжаньні камісіяў па замежных справах і сувязях з палякамі за мяжой.

Анжаліка Борыс сустрэнецца таксама з сябрамі прэзідыюму Сэйма. У тым ліку і сьпікерам Браніславам Камароўскім.

“Парлямэнт будзе актыўна падтрымліваць польскую меншасьць у Беларусі. Такімі сустрэчамі трэба ціснуць на Эўразьвяз, каб той заняў больш цьвёрдую пазыцыю ў спарве Беларусі”,– заявіў напярэдадні Камароўскі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG