Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Антон Матолька


21 год з паловай. Фотакарэспандэнт нацыянальнага парталу TUT.BY. Блогер-фрылансэр.

Нарадзіўся ў Менску, у крыві палова беларуса, палова азэрбайджанца. Паводле душы — стоадсоткавы беларус. Вырас і вучыўся тут жа. Быў адлічаны з Вышэйшага дзяржаўнага каледжа сувязі ў сакавіку 2007 г. Адразу ж пасьля гэтага была прапанавана праца ў аўтарызаваным прадстаўніку кампаніі “Apple” на тэрыторыі Беларусі.

Камэру купіў улетку 2007 году, з умовай, што павінен буду акупіць яе. 3 месяцы здымаў клюбныя мерапрыемствы (дыскатэкі) для парталу Relax.by.

1 красавіка 2008 сышоў з Apple. І ўжо ў траўні пачаў працаваць на TUT.BY (першыя публікацыі былі яшчэ ўвосень 2007 г.).

За 2 гады сярод найзначнейшых публікацыяў — для ИД “Коммерсант”, РИА-Новости і вось нядаўна першая фатаграфія, якую ўзялі ў стужку Associated Press.

З задач на будучыню — працягваць вучыцца далей і не спыняцца на дасягнутым.

Мара — распавесьці пра Беларусь за яе межамі праз фатаграфіі.


1. Навошта я пішу блог

У блог ужо амаль нічога не пішу. Раней — гэта былі нейкія асабістыя думкі, эмоцыі. Цяпер тэкставыя запісы замест блога пішу ў твітэр — нашмат зручней і практычней. Дарэчы, як прапанова — наступны дзень блогера прысьвяціць самым цікавым і чытаным людзям зь беларускага твітэра.

Цяпер блог становіць збор фатаграфій — як фотарэпартажаў, якія здымаю для роднага партала TUT.BY, так і ўсяго астатняга. Практыкуюся ў партрэтнай, студыйнай фатаграфіі.

Блог чытаецца рознымі людзьмі — і моладзьдзю, і людзьмі пэнсійнага ўзросту (што і для мяне было вялікай нечаканасьцю, калі на “незаплянаванай” сустрэчы са сваякамі адна з бабуль гадоў 65 сказала: маўляў, “вядома ж, у курсе — чытала ў цябе ў ЖЖ”).

2. Што я больш за ўсё люблю ў блогах

Пэўна, зручнасьць выкарыстаньня і так званая “сіла блога”, калі сапраўды важны запіс пачынае трансьлявацца па ўсім інтэрнэце, і даходзіць да таго, што дзякуючы нейкай маленькай нататцы звычайнага чалавека вырашаецца праблема.

3. Што я больш за ўсё не люблю ў блогах

Троляў ) І спамэраў, вядома ж )

4. Пяць блогаў, якія я раю наведаць

ilona-shumskaya.livejournal.com— “Элегантна-памаднае хуліганства” ад Ілоны Думскай.

eugene-kanaplev.livejournal.com — EKAN [eugene kanaplev], PHOTOGRAPHER.

malishevsky.livejournal.com — Тут, я думаю, і так усім усё зразумела )

veter-r-r.livejournal.com — naDev qaS wanl' ramqu' — Ты думаеш, што я чалавек? Я — вецер!

eugene-grabkin.livejournal.com — Яўген Грабкін’s Journal

XS
SM
MD
LG