Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 26 лютага


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


ПАХМУРНА...


...і адліжна. Тэмпэратура каля 0 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


У Асіповічах Магілёўскай вобласьці пройдзе міжнародны турнір па парлямэнцкіх дэбатах "Osipovichi-open — 2010". Тэма турніру прымеркаваная да 65-х угодкаў заканчэньня Вялікай Айчыннай Вайны. Месца правядзеньня турніру — гімназія гораду Асіповічы.

Дэлегацыя Эўрапарлямэнту ў Менску.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


У Гаазе былы сэрбскі генэрал Здраўка Толімір стане перад Міжнародным крымінальным трыбуналам для былой Югаславіі, абвінавачаны ў генацыдзе ў Срэбраніцы ў 1995.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1802 нарадзіўся францускі пісьменьнік Віктар Гюго (пам. 1885).

У 1901 у Маскве беларускі студэнт Пётра Карповіч застрэліў міністра асьветы Расеі Багалепава. Учынак Карповіча быў адказам на пастанову Багалепава аддаваць недабранадзейных студэнтаў у салдаты. Карповіч быў выпускніком Слуцкай гімназіі. На момант тэракту ён ужо быў выключаны з Маскоўскага і Юр’еўскага ўнівэрсытэтаў за свае палітычныя погляды. Суд прысудзіў забойцу міністра да дваццаці гадоў катаргі, зь якой Карповічу ўдалося ўцячы. Ён далучыўся да эсэраў і апынуўся ў Англіі.

У 1918 нарадзіўся Пётар Машэраў, шматгадовы кіраўнік Беларускай ССР (пам. 1980).

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Дзень нараджэньня Прарока Мухамада.


МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: "На Марсе гавораць па-беларуску, толькі вершамі"

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Багаслаўлёны хай будзе Божы Правід, які кожнаму даў сваю цацку: ляльку дзіцяці, дзіця жанчыне, жанчыну мужчыну і мужчыну д’яблу!" — Віктар Гюго.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG