Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Рыбак: Найпрыгажэйшая песьня ў сьвеце – “Купалінка”


Аляксандар Рыбак

Аляксандар Рыбак

Пераможца конкурсу песьні “Эўравізія-2009” нарвэжац беларускага паходжаньня Аляксандар Рыбак 25 лютага выступіў з канцэртам у Празе.

Канцэрт Рыбака сабраў поўную залю музычнага бару Lucerna ў цэнтры Прагі. Герой леташняй “Эўравізіі”, у гутарцы з аўдыторыяй падчас канцэрту паведаміў, што “Купалінка”, якую яму ў дзяцінстве сьпявала маці – найпрыгажэйшая песьня з усіх, якія яму толькі даводзілася чуць.


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG