Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнкa вярнуўся з Кіева


Кіраўнік Беларусі 24 — 25 лютага знаходзіўся з працоўным візытам ва Ўкраіне.

Ён браў удзел ў мерапрыемствах з нагоды інаўгурацыі Віктара Януковіча на пасаду прэзыдэнта Ўкраіны, паведамляе БЕЛТА.

Аляксандар Лукашэнка правёў таксама шэраг двухбаковых сустрэчаў: з новаабраным прэзыдэнтам Украіны Віктарам Януковічам, з экс-прэзыдэнтам Украіны Віктарам Юшчанкам, з кіраўніком Фэдэральнага дэпартмэнту замежных спраў Швайцарскай Канфэдэрацыі Мішалін Кальмі-Рэй, зь міністарм замежных спраў Польшчы Радаславам Сікорскім.

Па інфармацыі ўкраінскіх СМІ, разам з кіраўніком Беларусі ў Кіеве быў ягоны малодшы сын Мікалай.

XS
SM
MD
LG