Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня на сцэне папулярнага Hugos kafé ў старажытным ўнівэрсытэцкім горадзе Упсала, што непадалёк ад Стагкольму, дае канцэрт беларускі музыкант Зьміцер Вайцюшкевіч. Мерапрыемства праходзіць у рамках “Дзён Беларусі ў Швэцыі”.

Як сьведчыць адзін з арганізатараў “Дзён”, кіраўнік праваабарончай ініцыятывы Östgruppens Марцін Угла, запрашэньне ў Швэцыю гэтай “легенды сучаснай альтэрнатыўнай беларускай музыкі” невыпадковае:

“Летась увосень Зьміцер узяў удзел у нашым праекце – выпуску музычных дыскаў "Messages from Belarus". Гэта своеасаблівая акцыя падтрымкі свабоды няўрадавых арганізацыяў у Беларусі”.

Паводле Марціна Углы. Вайцюшкевіч зрабіў на многіх добрае ўражаньне як музыкант, “да таго ж ён быў неверагодна сьмешным”
Заўтра Зьміцер Вайцюшкевіч выступіць з канцэртам у Стакгольме.

Акрамя канцэртаў у рамках “Дзён Беларусі” ў Швэцыі праходзяць сэмінары, прысьвечаныя свабодзе СМІ, праблемам “Усходняга партнэрства”, дачыненьням паміж Эўразьвязам і Беларусьсю, гэтак званыя „workshops“ — мерапрыемствы для прадстаўнікоў няўрадавых арганізацыяў, падчас якіх абмяркоўваюцца гендэрныя пытаньні, праблемы экалёгіі і сэксуальных меншасьцяў ў Швэцыі і ў Беларусі.
XS
SM
MD
LG