Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print


Палудніца.
2008. Смаргонь.
Чысты чацьвер.
2009. вёска Вайнідзяняты Смаргонскага раёну

Дом майго прадзеда, які таемна займаўся апрацоўкай скураў. У куце сенцаў ёсьць дзюра, зь якой да маёй прабабулі прыходзілі маленькія чалавечкі і заміналі спаць. Хата некалькі разоў гарэла ад удару маланкі, пакуль ня сталі маліцца Перуну.

Гуру
2008. Смаргонь. Аўтапартрэт

На шостай шахматнай клетцы.
2008. Смаргонь

Ханьці Даньці на сьценцы сядзеў,
Перакуліўся ды ўніз паляцеў.
Хто пехам прыбег, ну а хто на кані,
Сабраць Ханьці Даньці ня могуць.
Ані.

Пераклад opatryck.livejournal.com

Тэкіла 2007.
Вёска Жодзішкі, Смаргонскі раён

Будынак з каменя і чырвонай цэглы належаў панам па прозьвішчы Дамуць. Пасьля раскулачваньня сям’я эмігравала. Будынак да 90-х быў зачынены, некаторыя памяшканьні выкарыстоўвалі ў якасьці сховішчаў для каменнай солі, што выклікала бурную цікавасьць у мясцовага насельніцтва: прыходзілі, адсякалі сякерамі ад вялікіх кавалкаў — дэфіцыт.

Пасьля падзеньня СССР знайшліся тыя, хто прывёў глухмень да парадку, зрабіўшы тут моладзевы цэнтар, дзе праводзіліся вясельлі, вясковыя сьвяты, бавілі час сяляне.

Месца плянавалі разьвіваць як культурны цэнтар: музыкі рэпетавалі, вымалёўваўся інтэр’ер — да сярэдзіны 90-х. Гэты час і замёр у сырым паветры калідораў.

Да нядаўняга часу ў сядзібу можна было пракрасьціся толькі праз акенца ў прыбіральні. Нядаўна выбілі адну з уваходных дзьвярэй, і, як вынік — сьцены пакрыліся графіці, пабіта магутная люстра, раскрышаныя сьцены ў гардэробнай. Зьнік і партрэт прэзыдэнта з чарнільным сіняком пад вокам, які вісеў у пакоі для так і не прычаканых гасьцей.

Хрышчэньне
2008. вёска Ўкропінка, Смаргонскі раён.


З жыцьця мэханічнай балерыны
2007 вёска Баруны, Ашмянскі раён.

У сьценах былога базыльянскага манастыра пустэча і смурод. Тынкоўка абсыпаецца са столі і хрусьціць пад нагамі, якія пераскокваюць цераз паўсюдныя «міны» вялікай вясковай «прыбіральні».
Фатаграфую.

Пазнаёміцца з маімі працамі і даведацца больш пра мяне можна на http://anr0.livejournal.com/

1. Навошта я пішу блог

Блог — вакно са Смаргоні ў вялікі сьвет.

2. Што я больш за ўсё люблю ў блогах

Шчырасьць, гістэрыкі; калі на аватары — аўтара; цыдулкі памерлых людзей; разгорнутыя камэнтары; пасты, якія робяць цябе лепш; і тое, што блогі — гэта зьвяно паміж чалавекам, які можа дапамагчы, і чалавекам, які мае патрэбу ў дапамозе.

3. Што я больш за ўсё не люблю ў блогах

Пустаслоўе; камэнтары кшталту «+1»; ныцьцё.

4. Пяць блогаў, якія я раю наведаць

http://skarynkina.livejournal.com

http://pesen-net.livejournal.com

http://izubr.livejournal.com

http://kuklind.livejournal.com/

http://angelic-poetry.livejournal.com

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG