Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ, які ўдзельнічае ў міжнароднай канфэрэнцыі “Злачынствы камунізму” ў Празе, наведаў рэдакцыю Беларускай службы Радыё Свабода.




Зянон Пазьняк прывёз свае новыя выданьні, сярод іх – апошні выпуск бюлетэня “Беларускія ведамасьці”, кнігі “Парсіваль” і “Цяжкі час. Канцэпцыя Беларускага Адраджэньня”.


“Ні адна жанчына не зрабіла на мяне з першых імгненьняў такога вялікага ўражаньня, як Ларыса Геніюш” – у інтэрвію да перадачы, прысьвечанай 100-годзьдзю паэткі, Зянон Пазьняк узгадаў, што Геніюш прысьвяціла яму верш “Зубры” і перадала празь Міколу Прашковіча.


Гутарка зь Сяргеем Шупам.


Паміж дзьвюма Аленамі (Алена Ціхановіч і Алена Радкевіч).


Зянон Пазьняк узяў удзел у запісу праграмы “Тыдзень з Радыё Свабода”, якая рыхтуецца сумесна з незалежным тэлеканалам Белсат.


Сярод пытаньняў Алены Ціхановіч і Аляксандра Лукашука: чым небясьпечнае для Беларусі будаўніцтва АЭС, і ці было б дапушчальна яе ўзьвядзеньне не расейскімі, а французскімі адмыслоўцамі? Што чакае Украіну з прэзыдэнтам Януковічам? Ці будзе Пазьняк браць удзел у прэзыдэнцкі выбарах-2011? Адказы на гэтыя і іншыя пытаньні – у адным з бліжэйшых выпускаў перадачы і на вэб-сайце Свабоды.
  • 16x9 Image

    Сяргей Навумчык

    Сяргей Навумчык нарадзіўся ў 1961 годзе ў Паставах. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ, служыў у войску, працаваў у віцебскай абласной газэце. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі і каардынатарам парлямэнцкай апазыцыі БНФ. У 1996 годзе атрымаў палітычны прытулак у ЗША.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG