Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

МЗС не адказаў на запыт дэлегацыі Эўрапарлямэнту


Міністэрства замежных спраў

Міністэрства замежных спраў

Дэлегацыя Эўрапарлямэнту правядзе сустрэчы з прадстаўнікамі Савету Рэспублікі — Нінай Мазай і Палаты Прадстаўнікоў — Сяргеем Маскевічам, зь ляўрэатамі прэміі Сахарава Жанай Ліцьвіной і Аляксандрам Мілінкевічам, з Цэнтравыбаркамам, з прадстаўнікамі грамадзкіх аб’яднаньняў і нацыянальных меншасьцяў, а таксама з кіраўніком офісу АБСЭ Бэнэдыктам Галерам.

27 лютага адбудзецца сустрэча з прадстаўнікамі апазыцыі.

Пра гэта паведаміў карэспандэнту Свабоды прадстаўнік адміністрацыі Эўрапарлямэнту Міхал Чапліцкі, які ўжо прыбыў у Менск. Эўрапарлямэнтары прыбудуць у Менск пазьней.

Ён адзначыў, што сустрэча з прадстаўнікамі Нацсходу адбудзецца «ў Нацыянальнай бібліятэцы, а не ў парлямэнце». Таксама спадар Чапліцкі сказаў, што быў запыт на сустрэчу ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі, але адтуль яшчэ не паступіла адказу.

XS
SM
MD
LG