Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Лукашэнка гатовы адказаць на ўсе пытаньні


Пра гэта ён заявіў падчас сустрэчы ў Кіеве з кіраўніком фэдэральнага дэпартамэнту замежных спраў Швайцарыі Мішэлін Кальмі-Рэй, перадае БелТА.

Паводле спадарыні Кальмі-Рэй, яна, узначальваючы Камітэт міністраў Рады Эўропы, паставіла прыярытэтнаю мэтай працаваць над умацаваньнем супрацоўніцтва Рады Эўропы зь Беларусьсю, бо Беларусь — частка Эўропы.

А.Лукашэнка выказаў гатоўнасьць адказаць на ўсе пытаньні і абмеркаваць дачыненьні Беларусі з Эўразьвязам. Ён запрасіў Мішэлін Кальмі-Рэй наведаць Менск, каб “больш шырока і грунтоўна” пагаварыць аб праблемах, якія афіцыйнаму Менску трэба вырашыць у дачыненьнях з ЭЗ.
XS
SM
MD
LG