Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паграбінскі: “Вельмі часта наш інтарэс будзе супадаць з беларускім”


Дырэктар Кіеўскага цэнтру палітычных дасьсьледваньняўі і кансульталёгіі Міхайла Паграбінскі.

“Я думаю, што з абраньнем Віктара Януковіча прэзыдэнтам адкрываюцца некаторыя новыя магчымасьці ва ўкраіна-беларускіх дачыненьнях, якіх раней не было. Найперш з прагматычным настроем спадара Януковіча на рашэньне задача эканамічнага супрацоўніцтва. А тут апошнія гады былі далёка ня лепшымі.

Не ідэалягічны, а чыста эканамічны інтарэс мусіць падштурхнуць абодва бакі. Цяпер гэтаму нічога ня будзе перашкаджаць. І я думаю. што вельмі часта наш інтарэс будзе супадаць з беларускім. Прыкладам, у пытаньнях транзыту мы выступаем з Беларусьсю ў аналягічнай ролі. І мы маглі б узгадняць сваю пазыцыю з Беларусьсю. І гэта важна. Хаця камусьці з нашых сяброў будзе не да спадобы. Але гэта магчыма. І я думаю, што пры Януковічу гэтага можна было б дасягнуць. Такіх важных вынікаў”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG