Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціск на Саюз палякаў каштаваў Менску мільярд эўра


Europe -- Euro, illustration photo, undated

Europe -- Euro, illustration photo, undated

Выдзяленьне крэдытаў Беларусі Эўрапейскім інвэстыцыйным банкам спыненае ў сувязі з ціскам на Саюз палякаў, піша польская прэса. Гэта адчувальная страта для Менску,-- перакананыя беларускія экспэрты.

«Крэдыты ЭІБ зьяўляюцца адзінай магчымасьцю фінансавага ціску Эўразьвязу на беларускія ўлады»,— заявіла ў інтэрвію польскаму выданьню «Gazeta Wyborcza» віцэ-прэзыдэнт банку Марта Гаенцка.

Эўрапейскі інвэстыцыйны банк створаны краінамі Эўразьвязу, ён дае крэдыты на больш выгадных умовах, чым камэруцыуйныя банкі.
Банк мае 3,7 мільярда эўра на праекты ў краінах СНД. Аднак крэдытаваньне Менску замарожанае, разблякаваць яго можа Рада Эўразьвязу.

Як гэтае рашэньне паўплывае на эканамічнае становішча ў Беларусі? Меркаваньне эканаміста Леаніда Злотнікава:


«Наколькі я ведаю, гэта ня надта вялікі крэдыт, каб кардынальна вырашыць нашы праблемы. Але зараз у краіне такія праблемы, што для нашага кіраўніцтва пажадана мець нават і такія крэдыты. Таму — не кардынальна і не рашуча, але для нашага кіраўніцтва гэта адчувальна».

Эканаміст, і сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Леў Марголін мяркуе, што спыненьне крэдытаў для Беларусі мае выключна адмоўнае значэньне:


«Зараз Беларусь знаходзіцца ў такой сытуацыі, што выбіраць не даводзіцца і трэба скарыстоўваць любую крыніцу, зь якой можна браць грошы. Таму вядома, што гэта вельмі адмоўнае рашэньне для Беларусі. Але ж вы ведаеце, што ў нас першае месца займае палітыка, а затым эканоміка. І калі гэта для нейкіх палітычных мэтаў патрэбна, то ніхто не глядзіць, як гэта паўплывае на эканоміку».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG