Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фядута: “Януковіч можа стаць галоўным рэінтэгратарам”



Палітоляг Аляксандар Фядута ў сувязі зь інаўгурацыяй Віктара Януковіча ў якасьці прэзыдэнта Ўкраіны сказаў “Свабодзе”:

“Зьменаў у беларуска-украінскіх дачыненьнях я ня бачу. А вось зьмены ў беларуска-расейскіх дачыненьнях адбудуцца абавязкова. Нарэшце Аляксандар Лукашэнка страціў манаполію на прарасейскую палітыку на постсавецкай прасторы. І паколькі Ўкраіна мае большую вагу, то, зразумела, галоўным рэінтэгратарам можа стаць цяпер спадар Януковіч”.
XS
SM
MD
LG