Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андрэй Лянкевіч


Беларускі фатограф, нарадзіўся ў 1981 г. у Гродне. Мае ступень бакаляўра гуманітарных навук у галіне эканомікі, атрыманую ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце. У 2004—2005 гг. вучыўся ў “Caucasus Media Institute” на сэмінары “World Press Photo” ў Ерэване, Армэнія. У рамках праграмы некалькі месяцаў жыў і вандраваў зь меншасьцю езідаў у Армэніі, выніковы фотапраект пра жыцьцё езідаў быў уганараваны прэміяй. У верасьні 2007 года быў запрошаны для ўдзелу ў майстар-клясе праекту “Focus on Monferrato” ў Таскане (Італія). У чэрвені 2008 г. браў удзел у праграме, падтрыманай “French Association Pour l’Instant”, у рамках якой зьняў фотасюжэт “Сучасныя інстытуты сям’і”.

Выкладае курс фотажурналістыкі ў Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце, беларускім унівэрсытэце ў Вільні (Літва). З 2005 году супрацоўнічае з “European Press Photo Agency” (EPA), у 2007 далучыўся да “Anzenberger agency”.

У 2001—2008 гадах супрацоўнічаў зь незалежнай беларускай газэтай “Наша Ніва”. Публікаваў свае здымкі ў такіх замежных СМІ, як “New York Times”, “Le Figaro”, “Newsweek”, “Die Zeit”, “Spiegel”, “GEO”, “GEO Lino”, “International Herald Tribune”.

Працы выстаўляліся на больш як 30 выставах у Эўропе, Азіі і ЗША. Сярод іх выстава “Ў яго жаночае імя” ў галерэі “Galera” (Вільнюс, Літва), выстава “Living with Art” у галоўным офісе кампаніі AREV (Вена, Аўстрыя), “Young Belarus” у галерэі “Corridor” Варшаўскага ўнівэрсытэту (Варшава, Польшча); удзельнічаў у калектыўных выставах, у тым ліку ў “The Belarusian Identity cART” з пэрсанальным праектам “Dream city life” у “ART HALL Gallery”, (Талін, Эстонія), з праектам “Unknown Country” ў рамках 3-га месяца Эўрапейскай фатаграфіі ў цэнтры культуры і мастацтва “Uferhallen”, (Бэрлін, Германія), з праектам “У яго жаночае імя” ў музэі сучаснага мастацтва ў Вене (Аўстрыя), браў удзел у Беларускім павільёне Вэнэцыянскага біенале ў Менску (Беларусь).

1. Навошта я пішу блог

Ёсьць рэчы, якімі не магу не дзяліцца.

2. Што я больш за ўсё люблю ў блогах

Ачмурэлая ўсёдазволенасьць і максымум магчымасьцяў прачытаць/пабачыць УСЁ

3. Што я больш за ўсё не люблю ў блогах

ачмурэлая ўсёдазволенасьць

4. Пяць блогаў, якія я раю наведаць

1. Іван Ахлабысьцін

2. Журнал mimoranilubil

3. блог “Череп и кости — лучшие гости!”

4. блог “Augenblick”

5. блог “На пути к обществу знаний”

XS
SM
MD
LG