Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Карпенка: “Януковіч будзе працягваць палітыку збліжэньня”


Ігар Карпенка
Ігар Карпенка

Намесьнік старшыні камісіі ў міжнародных справах і сувязях з СНД Палаты прадстаўнікоў Ігар Карпенка ў сувязі зь інаўгурацыяй Віктара Януковіча ў якасьці прэзыдэнта Ўкраіны сказаў “Свабодзе”:

“Я думаю, што тэндэнцыі да ўзаемаразуменьня і супрацоўніцтва ў нас ужо абазначылася пасьля візытаў папярэдняга прэзыдэнта Ўкраіны і нашага прэзыдэнта. І што б там не казалі, прыкладам, пра аранжавую рэвалюцыю альбо пра тое, што камусьці не спадабаецца рэжым у Беларусі, прагматыка ў двухбаковых дачыненьнях бярэ верх.

Мы – суседзі. І тут хочаш – ня хочаш, але трэба знаходзіць шляхі ўзаемадзеяньня, узаемнае супрацоўніцтва. Таму, я думаю, Януковіч будзе працягваць палітыку на збліжэньня суседа з суседам”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG